Показать сообщение отдельно
Старый 16.03.2022, 20:56   #72227 (permalink)
Новичок
 
Аватар для Dad_Cats
 
Регистрация: 26.04.2017
Сообщений: 44
Вы сказали Спасибо: 2
Поблагодарили 12 раз(а) в 5 сообщениях
Сказал(а) Фууу!: 0
Сказали Фууу! 1 раз в 1 сообщении
Откуда: Доброго вечора. Ми з України.
Авто: 308
По умолчанию

Цитата:
Сообщение от Alex_k Посмотреть сообщение
Ты сейчас хер сосёшь, а не круасан жрёшь. Ты чё плитку в Ирпени не докладываешь?
Подожду пока все отребье и падаль в Беларусию вывезут. Не время еще. Читать по человечески умеешь, дебил?

«Іхны стогн на ўвесь шпіталь немагчыма слухаць». Крыніцы: з тэрыторыі Гомельшчыны ўжо вывезьлі ў Расею звыш 2 500 мёртвых вайскоўцаў
У шпіталях Гомельскай вобласьці працягваюць лячыць параненых расейскіх вайскоўцаў. Як паведамляюць мясцовыя жыхары, іх з Украіны прывозяць як па зямлі, так і па небе — верталётамі ў Нароўлю. Далей вязуць у Мазыр і Гомель. Трупы — цягнікамі і самалётамі ў Расею.

«Былі з бытавой ранай у мазырскім шпіталі. Там столькі параненых расейцаў ляжыць — проста нейкі жах. Страшна зьнявечаныя. Іхны стогн на ўвесь шпіталь немагчыма слухаць», — расказала крыніца ў Гомельскай вобласьці.

«За нядзелю толькі ў Мазыры правялі апэрацыі каля сотні расейцам. Ужо ў панядзелак „падкінулі“ ў шпіталь яшчэ больш. На іх лячэньне, на хірургічныя апэрацыі кінутыя ўсе лекары, у тым ліку і тэрапэўты, і оталярынголягі. Мясцовым дапамога, праўда, аказваецца, але неўзабаве з гэтым могуць быць праблемы», — падзялілася крыніца, зьвязаная з мэдыцынай у Мазыры.
Па сьведчаньнях крыніц, інфармацыя непасрэдна ад мэдыкаў не выходзіць — нават мэдыцынскія сёстры давалі падпіску аб маўчаньні, баяцца скасаваньня кантракту.

У Нароўлі тым часам разгорнуты паўнавартасны палявы шпіталь.

«На тэрыторыі былой аўтабазы — мноства вайсковых намётаў. Там жа ў іх і палявая кухня, і пральня. Палічыць параненых наўрад ці магчыма, але іх там яўна сотні. Мясцовых туды і блізка не падпускаюць. Дзеці нейкія круціліся, можа, нешта здымалі — дык іх міліцыя „павязала“, да бацькоў потым прыяжджалі. Штодзень над палявым шпіталем кружляюць верталёты, якія прылятаюць з Украіны. Склалася ўражаньне, што параненых сталі прывозіць ня толькі на ПАЗ з чырвоным крыжам, як раней, але і на верталётах. У Нароўлі параненыя доўга не затрымліваюцца. Іх тут „падлатаюць“ і вязуць на Мазыр, Гомель. Трупы — на цягнікі з Мазыра і ў Расею», — расказалі нараўлянцы.
Іншая крыніца з Нароўлі сьведчыць, што з райцэнтру хочуць зрабіць нешта кшталту вайсковага гарадка.

«Зараз у нас вельмі шмат тэхнікі і вайскоўцаў. Яны займаюць розныя аб’екты, якія не выкарыстоўваюцца. На базе былога райзагу (раённае таварыства нарыхтовак. — РС) рамантуюць зламаную ў баях ва Ўкраіне тэхніку», — распавяла крыніца.
Мэдык з Гомля на ўмовах ананімнасьці паведаміла Свабодзе, што плянавая дапамога жыхарам Гомля і Мазыра аказваецца.

«У людзей ёсьць паніка, але пакуль і дапамога аказваецца, і лекаў хапае. Што далей будзе, пакуль невядома. Мяркуецца, што будуць праблемы з супрацьслупняковымі прэпаратамі», — зазначыла мэдык.

Яшчэ адна крыніца паведаміла, што па стане на канец мінулага тыдня з тэрыторыі Гомельскай вобласьці вывезьлі больш за 2 500 трупаў — цягнікамі і самалётамі на Расею.
__________________
May the force be with us
Make russia small again
Dad_Cats вне форума   Ответить с цитированием